Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility
  • #на главную
  • Новости
  • 29 красавіка ў філіяле «Маўчадскі сельскі клуб» адбыўся раённы семінар-практыкум «Традыцыйная культура ў кантэксце работы клубных фарміраванняў» для супрацоўнікаў устаноў культуры Баранавіцкага раёна

ГЛАВНАЯ

29 красавіка ў філіяле «Маўчадскі сельскі клуб» адбыўся раённы семінар-практыкум «Традыцыйная культура ў кантэксце работы клубных фарміраванняў» для супрацоўнікаў устаноў культуры Баранавіцкага раёна

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

29 красавіка ў філіяле «Маўчадскі сельскі клуб» адбыўся раённы семінар-практыкум «Традыцыйная культура ў кантэксце работы клубных фарміраванняў» для супрацоўнікаў устаноў культуры Баранавіцкага раёна. Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам па збору этнаграфічных матэрыялаў і афармленні тэматычных куткоў і выстаў.
Асаблівую цікавасць выклікалі прэзентацыі: этнаграфічнага пакоя «Маўчадскі край – мая малая Радзіма» ад Яўгеніі Шэхаўцовай, загадчыка Моўчадскага СК, выставы работ юных мастакоў-навучэнцаў ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў" г. Баранавічы "Сцежкамі Баранавіцкага краю. Вёска Моўчадзь" і выставы-партрэта мясцовага майстра народнай творчасці Клаўдзіі Сцефановіч.

Удзельнікі семінара не толькі слухалі даклады, але і станавіліся часткай жывой традыцыі. Людміла Шварак, майстр філіяла "Раёны цэнтр рамёстваў ", правяла майстар-клас па вырабе «Лялькі-Карагодніцы», а Ніна Коўш, кіраўнік дзіцячага гуртка "Жаўрукі " аддзела народнай творчасці, распавяла пра малыя формы беларускага фальклору і разам з удзельнікамі гуртка, навучэнцамі ДУА "Русіноўская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна ", здзівіла ўсіх тэатралізаванай замалёўкай «Мудрасць і запаветы нашых продкаў». Завяршыўся семінар шчырым абмеркаваннем вынікаў – удзельнікі адзначылі, што жывая спадчына працягвае жыць і натхняць.

 

  • Просмотров: 10

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник