ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
25 лютага ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся абласны тур Нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХХІ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі.
У заключных мерапрыемствах абласнога тура фестывалю прынялі удзел 10 выканаўцаў з Брэста, Баранавіч, Баранавіцкага, Брэсцкага, Лунінецкага, Івацэвіцкага, Маларыцкага, Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў.
Прадстаўляць Брэсцкую вобласць на ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна будуць:
• Дар’я Рудко, Баранавіцкі раён;
• Ганна Дрозд, Баранавіцкі раён;
• Елізавета Касцецкая, Брэсцкі раён.
- Просмотров: 641