Чым здзіўляў Баранавіцкі раён на свяце ў Александрыі

Напярэдадні, 10 ліпеня, у аграгарадку Александрыя, што ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, адбылося рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Сярод удзельнікаў можна было сустрэць і майстроў з Баранавіцкага раёна.
У шэрагах дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці ў выставе-кірмашы «Кола жыцця» прынялі ўдзел прадстаўнікі аматарскага аб'яднання «Творцы» Баранавіцкага раённага Цэнтра рамёстваў. Прэзентавалі выставу мясцовых рамеснікаў Алена Вілента, Кацярына Круцько і Алена Пячко. Яны прадставілі вырабы Юрыя Пушкарова (дрэваапрацоўка і даволі рэдкае майстэрства бондарства), кераміку Івана Якушэнкава, традыцыйную і сучасную ляльку Кацярыны Круцько, тканыя вырабы Марыі Малахвей і Іны Блашчаніцы з Перхавіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама вышыўку Людмілы Кукет (Перхавічы) і Клаўдзіі Сцефановіч (Моўчадзь).
По материалам "Наш край".
- Просмотров: 465